У красавіку 2021 года Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.
Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцлагерах і гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.
Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычную праўду.
Расследование уголовного дела о геноциде