Творы членаў аб'яднання

 

 

Память о войне

 

За окном красиво, чисто и уютно,

Нету гари, дыма, взрывов и смертей,

Потому что деды отдавали жизни

За родную землю, за своих детей.

 

Отгремели выстрелы, позабылось горе,

Изменилось время, поменялась жизнь.

Только в День Победы залпами салюты,

Как воспоминанье, эхо о войне.

 

Расскажите детям о беде прошедшей,

Что косила жизни на родной земле.

Чтобы память вечно оставалась в сердце,

Чтобы подвиг смелых – времем не стереть.

 

Без красивых званий, премий и медалей

Уходили предки на смертельный бой,

Чтоб сегодня в парках вы с детьми гуляли

Под свободным небом со своей семьёй.

Отгремели взрывы, позабылось горе,

Но осталась память про страшную войну.

Нам бы поучиться у своих прадедов,

Как любить бы стоило Родину свою.

 

                                                                                                      Крашевская Евгения

Малая Радзіма

 

Беларуская старонка,

Мой маленечкі куток,

У сэрцы сваім чую звонкі

Тваёй песні галасок.

 

Ты, як мамачка ў дзяцінстве,

Песціш, лашчыш да зары.

Ад нягод ў жыцці ратуеш,

Каб у шчасці мы жылі.

 

І такой старонкі ў свеце

Не знайду ніколі я.

Ты, Маленькая Радзіма,

Большая, чым ўся зямля!..

 

                                                Дрозд Ганна

 

Беларусь мая  сінявокая

 

Беларусь мая сінявокая,

Без цябе не ўяўляю жыцця.

Тут лунаюць буслы пад аблокамі,

Стужкі рэчак цякуць з небыцця.

                     

Васільковая, самабытная,

Найслаўнейшая ў жыцці.

Ты краіна мая працавітая,

Гонар простай і мірнай душы.

 

Дык красуй жа ты кветкаю майскаю,

Увысь к нябёсам ляці жаўруком,

Будзь заўсёды ўсім ласкаю матчынай,

Каб ніколі не быць жабраком…

 

                                         Кульбіцкая Валерыя

 

 

Любімая песня

 

Пяю я песню звонкую

Пра родную старонку.

Пра Беларусь радзімую –

Цудоўную, адзіную.

Пра пушчу непраходную,

Пра рэчку паўнаводную,

Крынічку жыватворную

І мову непаўторную.

Пра вёсачку любімую,

Такую сэрцу мілую.

Пра сенажаць духмяную

І цэркаўку драўляную.

                                                     

                                               Краўчанка Анастасія

 

Родная вёсачка

 

“ Наваселле…селле…селле”, -

Рэхам ціха адгукнецца.

Што, спытаеце, за слова?

Мая вёска так завецца.

 

Вёскі прыгажэйшай

Я яшчэ не бачыла:

Дрэўцы калыхаюцца,

Кветкі ўсміхаюцца.

 

Бусел узнімаецца

Над дзіўнаю царквой,

Як жа ганаруся я

Вёсачкай сваёй!

                   

                                                   Бразоўская Дар’я

 

 

 

Мой прадзед

Мой прадзед простым быў салдатам,

Трымаў вінтоўку ў руках,

Змагаўся з ворагам заядлым,

Ні кроку не даваў назад.

Вайна нікога не шкадуе.

Паў смерцю мужных у баі.

Жыццём сваім другіх ратуюць

Зямлі блакітнай змагары.

Герояў сёння я ўслаўляю,

Ад моладзі ім шлю паклон.

Пра подзвіг прадзедаў бясстрашны

Мне не забыць праз шмат гадоў.

                                             

                                                                          Дрозд Ганна

 

Годная змена

 

У той ліпеньскі дзень нічога не прадвяшчала бяды. Па небе плылі белыя кучавыя воблакі, прыпякала сонейка. Быў выхадны дзень. На беразе невялікага возера сабралася шмат людзей. Адны загаралі, другія купаліся, трэція гулялі ў рухомыя гульні.

Мама дзевяцігадовага Мішы проста адпачывала ў засені дрэў, калі яе сын, чарговы раз вынырнуўшы з вады, з радасцю ўсклікнуў:

- Мама, паглядзі, што я знайшоў на дне! Дома тату пакажу! Вось ён здзівіцца!

Хлопчык кінуўся на бераг, каб пахваліцца сваёй знаходкай. Жанчына знерухомела, калі ўбачыла ў руках сына паржавелы баявы снарад.

У гэты самы момант ад групы валейбалістаў, што гулялі непадалёку, адлучыўся высокі светлавалосы юнак і кінуўся да Мішы. Усе замерлі ў чаканні. Хлопец асцярожна забраў снарад з рук дзіцяці і, не спяшаючыся, панёс яго ў бок кар’ера, які быў праз дарогу. Там яго абясшкодзіла група выкліканых сапёраў.

Камандзір групы пахваліў хлопца, паціснуў яго мужную руку. У гэты момант да іх падышла  матуля Мішы.

- А што было, калі б…? – не могучы стрымаць слёз, спытала яна.

- Навошта ж думаць пра дрэннае? Дзякуючы хуткім і дакладным дзеянням Андрэя Новікава ўсё скончылася добра, - сказаў камандзір.

- Дзякуй табе вялікі, Андрэй. Ты выратаваў жыццё майму сыну. Яшчэ некалькі секунд – і магло здарыцца непапраўнае… Ты сапраўдны герой! - сказала жанчына.

- Мне ёсць з каго браць прыклад! – з гонарам сказаў Андрэй. – Мой прадзед Іван быў сапёрам на вайне. Ён не раз расказваў, як нямецкія войскі пры адступленні пакідалі пасля сябе замініраваныя гарады, вёскі, дарогі. Сапёрам жа трэба было знайсці замаскіраваныя міны, абясшкодзіць іх, вызваліць дарогу для нашых войскаў.

- Так, гэта вельмі небяспечная прафесія, - пагадзіўся камандзір. -Сапёр можа памыліцца толькі адзін раз.

Потым Андрэй яшчэ доўга з хваляваннем расказваў пра раненні і ўзнагароды свайго прадзеда, успамінаў цікавыя гісторыі пра яго баявыя подзвігі, некаторыя хітрасці сапёрнай работы. Юнак не заўважыў, як вакол яго сабралася шчыльнае кола слухачоў.

- Мой прадзед вельмі любіў сваю Радзіму, абараняў яе ад ворагаў. Ён быў адным з тых, хто выстаяў і перамог, - сказаў Андрэй.

- Ты стаў яго годнай зменай, - адзначыў камандзір.

- Твой прадзед можа табой ганарыцца, - усміхнуўшыся, дадала маці выратаванага хлопчыка.

                                                                                      

                                                                              Аюпава Лінара

     

     Зіма

Зіма, зімачка, зіма,

Зноў у госці к нам прыйшла.

Белым снегам закружыла,

Усе дарожкі замяла.

 

У прыгожае адзенне

Апранула ўсё наўкол.

І бярозкі, і сасёнкі

Сталі быццам снежны дом.

 

Колькі свят зіма прынесла

Для дарослых і малых.

Усім на горцы хопіць месца:

Санкі, лыжы, цюбінг -  жых…

 

Бабу снежную мы злепім

І збяромся ў карагод.

Елку цацкамі ўпрыгожым,

Нас чакае Новы год.

 

А пасля прыйдуць Каляды

З песняй, шчасцем у кожны дом.

Зімка, мы табе так рады,

З табой весела жывём.

                                 Дрозд Ганна

 

Мая Радзіма

Я люблю сваю Радзіму,

Сінявокую зямлю.

Беларускую краіну

Непаўторную сваю.

 

Я люблю яе азёры,

Усе сцяжынкі і лясы,

Каляровыя ўзоры,

Звонкіх птушак галасы.

 

Росных кветак дыяманты,

Родных вёсак чысціню,

Прыгажосць праспектаў, вуліц

І світанняў цішыню.

 

Усё мне люба, усё мне міла,

І народам ганарусь.

Даражэй няма ў сэрцы,

Чым краіна – Беларусь!

                          Кульбіцкая Валерыя

 

Падарунак для мамы

 Сёння зранку я ўстала,

Час быў ранні, сем гадзін.

Толькі спаць я не хацела,

Быў у мяне намер адзін.

 

У матулі сёння свята – 8 сакавіка.

Зранку дзень такі прыгожы,

Зноў прыйшла да нас вясна.

 

Што ж зрабіць мне мілай маме?

Як парадаваць яе,

Каб яна адчула ласку,

Быццам у прыемным сне.

 

Пажыходжу я да мамы,

Абдымаю я яе і кажу ёй:

«Мама, як жа я люблю цябе!»

                          Бразоўская Дар'я

 

 Беларуская старонка

 Беларуская старонка,

Мой маленечкі куток,

У сэрцы сваім чую звонкі

Тваёй песні галасок.

Ты, як мамачка ў дзяцінстве,

Песціш, лашчыш да зары.

Ад нягод ў жыцці ратуеш,

Каб у шчасці мы жылі.

І такой старонкі ў свеце

Не знайду ніколі я.

Ты, Маленькая Радзіма,

Большая, чым ўся зямля!..

                               Гуд Марыя

            Лесавічок

 У хатцы старой, што ля рэчкі,

Жыў Лесавічок на печцы.

Любіў  гульні, жарты, смех

І  куляцца ў белы снег.

Пойдзе ён, бывала, на гару

Паглядзець, каб на малаю дзетвару.

А яму так хочацца  катацца,

І з гары у белы снег куляцца,

Але трэба ночкі дачакацца…

                             Новік Кацярына 

 

Пра тое, чаго няма

Гонар губіць людзей,

Гонар будуе замкі на пяску,

А вада ўсе іх разбурае,

Не адчуваючы віны за шматлікія страты.

Страты ў жыцці назаўсёды,

Яны прывядуць цябе туды,

Дзе чалавек зусім адзін

І яго ніхто не любіць.

Не, не… Гэта не для цябе,

Цябе другі чакае лёс,

Ты скажаш так – і Бог суддзя,

Мы хочам лепшага жыцця,

Не заўважаем прастаты,

І нас засмоктвае ў віры.

А мы – ганарлівыя мы людзі

Лічым, што жывём ў раі,

А самі, Божачка, не знаем,

Што ўжо далей, чым на краі.

Любіць зусім ўжо не ўмеем,

Хоць і клянёмся ў любві,

А ўсе пачуцці так свабодны,

Што толькі дай, а ты бяры.

Гонар – чалавечая загана,

У людзях засела як клінок,

Што прымушае паміраць,

А мы не станем умаляць.

Бо гонар гонару не розня,

І не відаць мы ўсе наскрозь.

Што б знішчыла вось гэта гора?

Яно магутнае, як мора.

Сэрцы б хто так мог разбудзіць,

Каб у іх магла любоў царыць,

Каб маглі вачыма сустракацца

І ніколі не раставацца.

                              Беляева Варвара