Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Гісторыя ўстановы адукацыі

"Навасельская сярэдняя школа"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасельская сярэдняя школа” адчыніла свае дзверы 1 верасня 1966 года, як Праўдзенская сярэдняя школа.

У 1991 годзе Праўдзенскую сярэднюю школу перайменавалі ў Навасельскую сярэднюю школу.

Настаўнікі і вучні шмат зрабілі для паляпшэння стану  ўстановы адукацыі, азелянення школьнай тэрыторыі. Кожны год яны збіраюцца разам на суботніках і упрыхожваюць тэрыторыю школы.

У верасні 2021 года ўстанова адукацыі адзначыла 55- гадовы юбілей. Вялікі ўклад у развіццё і паляпшэнне  яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і  навучальна-выхаваўчага працэсу ўнеслі  таленавітыя і чулыя кіраўнікі: Харловіч Іван Нікіфаравіч, Кульбіцкі Уладзімір Мікалаевіч, Пятроўскі Ігар Яўгенавіч.

   

 

На сённяшні дзень у школе навучаюцца 318 вучняў. Школа працуе ў дзве змены. Навучанне вядзецца на рускай і беларускай мове. Ва ўстанове адукацыі  працуюць 30 таленавітых настаўнікаў, з якіх 5 з’яўляюцца выпускнікамі школы.  Гэта высокакваліфікаваны калектыў, які дабіваецца добрых поспехаў у навучанні і выхаванні сённяшніх навучэнцаў.

Установа адукацыі заўсёды падтрымлівае сувязь з людзьмі,  якія на працягу доўгіх гадоў аддавалі часцінку сваёй душы дзецям. Вучні віншуюць іх з кожным святам і дараць ім кветкі.

За апошнія гады з залатым медалём скончылі школу 3 вучні. Навучэнцы школы становяцца пераможцамі шматлікіх раённых і абласных конкурсаў і алімпіяд. Безумоўна, гэтыя высокія вынікі -  заслуга педагогаў.