Мерапрыемствы

У Навасельскай сярэдняй школе адбылася літаратурная гасцёўня "Радком сваім край родны праслаўляю...", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Яе ганаровым госцем стала Кацярына Сяргееўна Роўда, маладая беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэстыжнай прэміі "Садружнасць дэбютаў". Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, пазнавальнай, душэўнай. Паэтэса дэкламавала вершы са зборнікаў "Водар белага наліву", "Паэтычныя КаРункі". Падлеткаў шчыра кранулі яе праніклівыя вершы пра родных людзей, радзіму, каханне.
Затым Кацярына Сяргееўна расказала вучням пра сваю дзейнасць у якасці кіраўніка клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБА".
Сустрэча праляцела вельмі хутка, дзеці доўга не хацелі разыходзіцца.
Пры развітанні ўдзельнікі гасцёўні казалі адзін аднаму не "да пабачэння", а "да сустрэчы". А гэта значыць, што ўсё было не дарэмна, што сустрэча сапраўды ўдалася.

      

Вучні Навасельскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у святкаванні юбілея народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Лiтаратурна-музычная кампазіцыя "Паклон прымі ад нас, Пясняр!", арыгінальныя закладкі сваiмi рукамi... гэта усё пра нашага земляка
А Пятроўскі Раман, вучань І "Б" класа, стаў шчаслівым уладальнікам рарытэтнага выдання - кнігі Якуба Коласа "Раніца ў нядзельку" 1969 года выдання з аўтографам Юзіка Міцкевіча (Шаляніцы), брата пісьменніка. Ён атрымаў яе у дар ад сваёй бабулі Вайтуль (Ламака) Любоў Іванаўны, былой настаўніцы Таўкачэвіцкай сярэдняй школы Уздзенскага раёна.

  

8 кастрычніка 2022 года вучні 5-7 класаў Навасельскай сярэдняй школы наведалі плошчу Якуба Коласа і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску. Паездка была прымеркавана да знакавай падзеі ў культурным жыцці нашай краіны - 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа, убачылі яго працоўны кабінет, бібліятэку, асабістыя рэчы. Сустрэча з творчасцю Якуба Коласа стала чарговым крокам знаёмства з нашым вялікім суайчыннікам.

  

 

22 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі ў межах Тыдня роднай мовы адбылася сустрэча з членам Савета Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", пісьменніцай Таццянай Рыгораўнай Каленік. Ужо з першых хвілін мерапрыемства Таццяне Рыгораўне ўдалося зарадзіць усіх прысутных добрым настроем. Разам з пісьменніцай хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з яе кнігамі "Бабуліны шпулькі", "Паганіні", "Словы з кішэні", а таксама пагулялі ў гульню "Родныя словы". Самыя актыўныя яе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад аўтара ў выглядзе невялікіх паштовак.
Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай.
 

“І застаўся ты ў нашых душах…”

У кожнага народа ёсць знакавыя асобы, якімі ён асабліва ганарыцца. Беларусы не выключэнне. Сярод шматлікіх прадстаўнікоў нашай Радзімы, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю не толькі айчыннай, але і сусветнай культуры, вылучаецца класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Яго называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да паэзіі Багдановіча, да яго самога, чалавека таленавітага і самаадданага. Бадай, няма лепшай пашаны для паэта, калі яго творчая спадчына не забываецца скрозь дзясяткі гадоў, а яго слова зноў і зноў пранікнёна гучыць з вуснаў нашчадкаў.

9 снежня 2021 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ва ўстанове адукацыі “Навасельская сярэдняя школа” адбылася літаратурна-музычная гасцёўня для вучняў 8-11 класаў “І застаўся ты ў нашых душах…” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пятроўскай В.В., педагога дадатковай адукацыі Дубковай В.М, настаўніка музыкі Зубкоўскай С.Я.

На працягу мерапрыемства ў зале панавала ўзнёслая, урачыстая атмасфера. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці  паэта. Удзельнікі гасцёўні пранікнёна выканалі творы Багдановіча, якія ўвайшлі ў зборнік “Вянок” (урывак з паэмы “Вераніка”, вершы “На чужыне”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…”, “Раманс”, “Зімой”, “Санет” (“Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”, “Свяча бліскучая зіяе…”, “Страцім-лебедзь” і інш.), а таксама песні, напісаныя на словы паэта (“Па-над белым пухам вішняў”, “Слуцкія ткачыхі”). Удзельнікі танцавальнага гурта “КалейдаскопНавасельскага цэнтра культуры і вольнага часу выканалі беларускі народны танец “Таўкачыкі”. Мерапрыемства атрымалася надзвычай эмацыянальным, трапяткім, насычаным непаўторнай паэзіяй Максіма Багдановіча і шчымлівым трагізмам яго жыццёвага шляху.

Няхай жа вечна будзе жывым для нас  і “застанецца ў нашых душах” Максім Багдановіч. І няхай заўсёды свеціць нам ясная зорка яго паэзіі.

 

 

  

  

 

У гасцях у кніжнай скарбніцы

25 верасня 2021 года ў межах Тыдня турызму і краязнаўства з мэтай выхавання павагі да гістарычнага мінулага, гонару за беларускі народ і яго дасягненні для навучэнцаў 6 “А” і 6 “Б” класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навасельская сярэдняя школа” была арганізавана экскурсія ў скарбніцу ведаў - Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Удзельнікі экскурсіі мелі магчымасць наведаць першыя тры паверхі бібліятэкі, даведацца пра сучасныя прынцыпы работы ўстановы, пазнаёміцца з экспанатамі музея кнігі, а таксама ўбачыць Мінск з вышыні птушынага палёту.

Незабыўныя ўражанні ў навучэнцаў пакінуў музей кнігі, дзе яны даведаліся пра шматвекавыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, пазнаёміліся з лепшымі ўзорамі друкарскай справы, выдадзенымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету. У выставачнай зале дэманструецца больш за 300 унікальных кніжных помнікаў, значных не толькі для Беларусі, але і для Еўропы, - рукапісныя кнігі, вырабленыя з пальмавых лістоў, пергаменту, паперы; выданні ХV ст. першадрукара Іагана Гутэнберга; шэдэўры беларускага кнігадрукавання ХVІ-ХVІІІ стст. Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517-1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Ніхто з удзельнікаў экскурсіі не змог прайсці міма размешчаных ў калідорах і залах бібліятэкі карцін, вітражоў і габеленаў, якія расказваюць пра Беларусь і яе культуру. Адноўлены друкарскі станок Францыска Скарыны, размешчаны на другім паверсе, таксама стаў для навучэнцаў своеасаблівым прадметам захаплення.

Завяршылася экскурсія наведваннем агляднай пляцоўкі бібліятэкі.

  

   

   

 

Літаратурная гасцёўня

 

Правядзенне сустрэч з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі ў нашай установе адукацыі ўжо даўно стала традыцыйным.

10 сакавіка 2021 ў межах Дэкады філалагічных навук адбылася літаратурная гасцёўня  “Радком сваім край родны праслаўляю…”. Яе пачэсным госцем стала Іна Фралова, паэтэса, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Іна Мікалаеўна піша на рускай і беларускай мовах. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў "Чакаю першы снег" (2011), “Там, у светлых барах” (2012),  “Белы бераг” (2016), а таксама кнігі перакладаў “Радка жывога пілігрымы”. Яе творы друкаваліся ў розных калектыўных зборніках, альманахах, часопісах “Нёман”, “Полымя”, “Родная прырода”, газеце “ЛіМ”  і інш. Некаторыя яе творы пакладзены на музыку. У 2018 г. выйшла кніга вершаў для дзяцей “Ромашки на асфальте”, у 2019 г. - “Апельсин».

Ужо з першых хвілін мерапрыемства Іне Мікалаеўне ўдалося зарадзіць усіх прысутных пазітыўнымі эмоцыямі і добрым настроем. Аўтар размаўляла з дзецьмі на адной мове. Разам з паэтэсай хлопцы і дзяўчаты вучыліся правільна чытаць вершы, падбіраць рыфму да слоў і нават паспрабавалі скласці ўласную казку. Дзеці былі вельмі актыўнымі, бо ўсім хацелася атрымаць прыз ад аўтара ў выглядзе каляндарыка ці закладкі.

Творчая асоба паэтэсы Іны Фраловай не пакінула раўнадушным ні аднаго ўдзельніка мерапрыемства. Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Пасля яе завяршэння дзеці мелі магчымасць набыць кнігі аўтара ў дамашнюю бібліятэку.

 

   

    

 

“Я прыйду да вас у госці”. Так называлася   творчая сустрэча з Міхаілам Паўлавічам Пазняковым, беларускім паэтам, празаікам, перакладчыкам, аўтарам больш за 100 кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых, лаўрэатам літаратурных прэмій. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Навасельскай сельскай бібліятэкай для вучняў 3-6 класаў.

У пачатку сустрэчы паэт вельмі цікава і запамінальна расказаў пра сваё дзяцінства, творчасць. Затым чытаў свае вершы, загадваў загадкі.

Паэт завітаў на сустрэчу не адзін. Разам з ім прыехаў беларускі кампазітар Аляксандр Якіменка, які выканаў песні на вершы М.Пазнякова. Таксама на мерапрыемства быў запрошаны Анатолій Байдак, мясцовы пісьменнік, выпускнік нашай школы.

На мерапрыемстве панавала цёплая сяброўская атмасфера. У канцы сустрэчы дзеці набылі кнігі М.Пазнякова з аўтографам. 

      

       

      

Сапраўдным святам для дзяцей стала сустрэча з паэтам Дзмітрыем Юртаевым «Ні секунды цішыні!»

Вясёламу і энергічнаму паэту за некалькі секунд удалося зарадзіць усіх прысутных пазітыўнымі эмоцыямі і добрым настроем. Аўтар размаўляў з дзецьмі на адной мове. Разам з пісьменнікам хлопцы і дзяўчаты пераўвасабляліся ў герояў твораў, мімікай і эмоцыямі выказвалі радасць і смутак, дабрыню і злосць. Дзеці былі ў захапленні ад твораў Юртаева "Велікан Шурум - бурум", "Звярыны суд", "Весёлая вуліца," Мішка " і інш.

Паэт валодае вялікім пачуццём гумару. Мерапрыемства "Ні секунды цішыні ..." апраўдвала сутнасць  аднайменнай назвы кнігі пісьменніка. Аўтар імкнуўся паказаць дзецям, што важна не толькі ўмець чытаць вершы, але і важна ўмець іх слухаць.

Творчая асоба пісьменніка Дзмітрыя Юртаева не пакінула раўнадушным ні аднаго ўдзельніка мерапрыемства. Гэта чалавек-настрой, чалавек-агеньчык, гледзячы на ​​які, нельга не ўсміхнуцца... Яго вершы і дзеянні бударажылі нават самых спакойных хлопчыкаў і дзяўчынак. Усім хацелася прыняць удзел, а тым больш атрымаць прыз ад пісьменніка. Пасля завяршэння мерапрыемства дзеці з задавальненнем набылі кнігу паэта.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

На доўгі час застанецца ў памяці сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой “Прыгоды з героямі кніг”. У час мерапрыемства дзеці даведаліся як, калі і чаму яна стала пісьменніцай, пазнаёміліся з кнігамі і іх героямі. Сама ж Кацярына з’явілася ў вобразе Феі, той самай, пра якую напісана ў яе кнігах. Падчас сустрэчы адбываліся сапраўдныя цуды… Школьнікі з задавальненнем слухалі вершы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, задавалі свае. Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Пасля яе завяршэння дзеці набылі кнігі аўтара ў дамашнюю бібліятэку.